Паведамленне аб праверцы дадзеных студэнтаў ваенкаматам з’яўляецца фэйкавым, а сайт БДТУ узламаны?

wikiwand.com
3 хв.

На русском языке: Сообщение о проверке данных студентов военкоматом является фейковым, а сайт БГТУ взломан?

Паведамленне аб праверцы дадзеных студэнтаў ваенкаматам з’яўляецца фэйкавым, а сайт БДТУ узламаны?

Дакумент на сайце БДТУ. Хутчэй за ўсё, фэйкавы.

На сайце Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта размешчана інфармацыя, што «ў сувязі з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №576 ад 22.09.2022, выдадзенага ў рамках праверкі баяздольнасці Узброеных сіл рэспублікі, ініцыяванай Лукашэнкам, праводзіцца зверка ваеннаабавязаных студэнтаў».

Адзначым, што апублікаваны дакумент з’яўляецца падробленым. На гэта паказвае яго афармленне, якое не адпавядае элементарным патрабаванням справаводства. Таксама ў тэксце загада ўказана, што Кодэкс аб адукацыі зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі. Гэта хлусня, т.я. Кодэкс прымаецца парламентам і зʼяўляецца законам.

Верагодна, сайт універсітэта быў узламаны.

Папярэдні матэрыял
Расіяне масава афармляюць карты ў беларускіх банках у апошнія дні
Наступны матэрыял
«Да рэжыму прыйшло разуменне, што яны страцілі манаполію на прадстаўленне Беларусі ў ААН»: Валерый Кавалеўскі аб бурнай рэакцыі рэжыму Лукашэнкі на дзейнасць Ціханаўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета

Iншыя матэрыялы