На русском языке:
Paysera: «Наши карты работают в Беларуси и беларусы могут открыть у нас счёт»
На днях рэдакцыі стала вядома, што некаторыя карыстальнікі ў Беларусі сутыкнуліся з праблемамі пры аплаце картай літоўскай фінтэх-кампаніі Paysera. Паведамлялася, што аплата ці проста не праходзіла, ці цалкам блакавалася карта пры спробе расплаціцца ёй у беларускай краме.
Адзначым, што гэтыя паведамленні былі адзінкавымі, аднак ва ўмовах, калі шэраг банкаў ужо заблакаваў працу сваіх карт на тэрыторыі Беларусі, мы вырашылі растлумачыць сітуацыю і адрасавалі кампаніі Paysera шэраг пытанняў:
Ці можна карыстацца картамі Paysera на тэрыторыі Беларусі ў дадзены момант? Ці ёсць нейкія абмежаванні?
Супрацоўнік Paysera паведаміў: «Нашымі картамі кліенты могуць карыстацца ўсюды, дзе прымаюць карту VISA».
Пры гэтым у кампаніі падкрэслілі, што аперацыю ў Беларусі можа заблакаваць сам беларускі банк, праз які будзе праходзіць аплата/зняцце наяўных грошай.
Нам вядомы кейс, што чалавеку заблакавалі карту Paysera пры спробе расплаціцца ёй у Беларусі. Гэта мог быць адзінкавы выпадак? Магчыма спрацавала сістэма бяспекі?
Paysera: Магчыма менавіта так спрацавала сама сістэма. Калі ў кліента ёсць усе дакументы, якія пацвярджаюць асобу, карта не можа быць заблакаваная».
Акрамя таго, у кампаніі паведамілі, што яны працягваюць адкрываць рахункі беларусам і якія дакументы для гэтага неабходныя:
«Не грамадзяне ЕЗ, для таго, каб маглі б адкрыць рахунак у нас яны павінны мець альбо візу D, альбо від на жыхарства. На жаль, без дадзеных дакументаў рахунак не можа быць адкрыты», – паведамілі ў Paysera.
Якія яшчэ банкі заблакавалі працу сваіх карт у Беларусі, расказваем тут.
Калі вы ведаеце, хто яшчэ ўвёў аналагічную забарону, паведамляйце нам у @Motolko_bot ці праз вашых сяброў за мяжой, ці выкарыстоўваючы форму сувязі на сайце.