In English:
Changes in the management of BelAZ. Sources: Will the plant be headed by a relative of Kochanova?
На русском языке:
Перестановки в руководстве БЕЛАЗа. Источники: завод возглавит родственник Кочановой?
Шэраг крыніц motolko.help паведамляюць, што найбліжэйшым часам плануюць зняць з пасады генеральнага дырэктара БЕЛАЗ Сяргея Нікіфаравіча, яго месца можа заняць яго першы намеснік Аляксандр Батвіннік. Па папярэдняй інфармацыі, гэта можа адбыцца да канца студзеня.
«Нікіфаравіч, пакуль афіцыйна не звольнены, разглядаюць варыянт па дамове бакоў. Ён выйшаў з адпачынку 18.12, кажуць, здае справы перад сыходам. Замест яго хочуць паставіць Аляксандра Батвінніка, намеснік дырэктара, старшыня беларускай федэрацыі бокса», — паведамляюць крыніцы.
Аляксандр Батвіннік / belaz.by
Таксама стала вядома, што чуткі аб прызначэнні Батвінніка на пасаду дырэктара хадзілі яшчэ з лета. Пагаворваюць, што ён таксама з’яўляецца сваяком старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, аднак пацвердзіць гэта пакуль не ўдалося. Як і невядома, што будзе з цяперашнім дырэктарам Нікіфаравічам, супрацоўнікі прадпрыемства пішуць, што ён можа як пайсці на павышэнне, так і быць проста звольнены.
Акрамя таго, паведамляюць, што на прадпрыемстве працягваюцца звальненні, ёсць інфармацыя, што ў «спісах» можа быць да 600 чалавек. А таксама перыядычна з’яўляецца інфармацыя, што прадпрыемства хочуць прадаць.
«Звольнілі амаль усіх адмыслоўцаў. Асабліва працоўны персанал 5-6 разраду. А набіраюць з вуліцы. 2-3 разрад. Спрабуюць паказаць працаздольнасць, каб прадпрыемства даражэй сышло. З РФ ужо прыязджалі глядзець абсталяванне. Ім самі цэхі і персанал не патрэбны. Толькі абсталяванне», — пішуць крыніцы.
Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя аб сітуацыі на БелАЗе, пішыце ў @motolko_bot або праз форму для сувязі ніжэй.