In English:
The last Boeing 737 MAX 8, which Belavia never received, is sold
На русском языке:
Продан последний Boeing 737 MAX 8, который «Белавиа» так и не получила
Два тыдні таму мы пісалі, што яшчэ ў 2018 годзе авіякампанія «Белавія» замовіла 5 найноўшых (па тых часах) Boeing 737 MAX 8, якія былі закліканыя замяніць у авіяпарку кампаніі старадаўнія Boeing 737-500 і 737-300 сямейства 737 Classi. Аднак з пяці самалётаў авіякампанія атрымала ў карыстанне толькі адзін з рэгістрацыйным нумарам EW-528PA, якому з нядаўніх часоў дазволілі лётаць у паветранай прасторы РФ.
Іншыя ж з самалёты яшчэ раней былі прададзены аргентынскай авіякампаніі Aerolineas Argentinas і турэцкай Corendon Airlines.
І вось сёння стала вядома, што сышоў з малатка чацвёрты і апошні Boeing 737 MAX 8 (EW-529PA), які зараз будзе лятаць на рэйсах казахстанскай авіякампаніі SCAT Airlines. Самалёт атрымаў і новы рэгістрацыйны нумар – UP-B3737.
Сённяшняя навіна азначае, што гісторыя з пакупкай Boeing 737 MAX 8 для авіякампаніі «Белавія» заканчваецца.
Лёс усіх 5-і Boeing 737 MAX 8 з замовы 2018 года выглядае вось так:
❌«Белавія» EW-546PA → Aerolineas Argentinas LV-KEJ (Аргенціна)
❌«Белавія» EW-551PA → Aerolineas Argentinas LV-KEI (Аргенціна)
❌«Белавія» EW-547PA → Corendon Airlines TC-MKE (Турцыя)
❌«Белавія» EW-529PA → SCAT Airlines UP-B3737 (Казахстан)
✅«Белавія» EW-528PA.