In English:
Propaganda wanted to show that the A-50U AEW&C aircraft is okay
На русском языке:
Пропаганда очень стремилась показать, что с самолётом ДРЛО А-50У всё в порядке
Учора ўвечары прапагандысты апублікавалі відэа з ДРЛА А-50У, які ехаў па ўзлётна-пасадачнай паласе – для таго, каб паказаць, быццам бы пасля нападу партызан самалёт у поўным парадку. Гэтае відэа, знята так, каб не паказаць самае галоўнае.
Сёння самалёт ДРЛА А-50У ўзляцеў і адправіўся ў Таганрог на авіярамонтны завод. Відавочна, што калі самалёт ляціць на рамонт, значыць, з ім ужо не ўсё добра.
Адразу пасля ўзлёту ў «Беларускі Гаюн» адправілі два відэа, знятыя з розных ракурсаў. На іх выразна бачна, як ляціць самалёт. Хутчэй за ўсё, прапагандысты хацелі, каб мы павяліся і апублікавалі гэтае відэа, тым самым легалізаваўшы наратыў «самалёт у поўным парадку, вунь ён лятае, нават Гаюн пацвердзіў». Яны так рэгулярна робяць, закідваючы «злітыя дакументы» ці падобную інфармацыю ў боты незалежных медыя – паколькі інфармацыя, апублікаваная ў «жоўтых слівах» і падобных памыйніцах, па змаўчанні не выклікае даверу.
Адразу пасля ўзлёту самалёта наш бот пачалі масава засыпаць спамам, пісаць ілжывыя паведамленні пра ўзлёт МіГаў, Су і інш. Такое адбываецца рэгулярна, але такая скаардынаваная атака ў важны для прапаганды момант – гэта падазрона.
Дарэчы, тыя два відасы ў выніку апублікавалі ў сябе прарашысцкія і лукашысцкія прапагандысты. Відаць, стала шкада, што кантэнт знікае – вырашылі паставіць сабе.
Высновы з усяго гэтага простыя:
– Самалёт не ў парадку, таму што працаздольнаму самалёту не трэба лётаць на рамонт.
– Лукашысты і рашісты вельмі хочуць, каб усе думалі інакш. Таму што ўдар па адным з самых дарагіх расейскіх самалётаў – гэта яшчэ і добры ўдар па іміджы нібыта ўсемагутнага рэжыму Лукашэнкі і войска Расеі, якія нібыта падавілі любое вольнадумства ў Беларусі.