На русском языке:
При принудительной посадке Ryanair в Минске в диспетчерской был сотрудник КГБ и глава «Белаэронавигации», дававшие указания, что говорить пилотам
Выданне Politico апублікавала дадатковыя падрабязнасці са сведчанняў дыспетчара мінскага аэрапорта аб прымусовай пасадцы рэйса Ryanair FR4978 Афіны-Вільня 23 мая 2021 года. Імя чалавека не выдаецца, але можна здагадацца, што гаворка пра паказанні авіядыспетчара Алега Галегава.
Ён успамінае, што двое мужчын увайшлі ў дыспетчарскую прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку змены. Адзін з іх – дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чура, а другі – супрацоўнік КДБ.
Дыспетчару было сказана аб меркаванай пагрозе выбуху бомбы на борце Ryanair, які збіраецца ўвайсці ў паветраную прастору Беларусі і загадана не інфармаваць пра гэта Львоўскі цэнтр кіравання ва Украіне.
Баючыся, што запісы таго, што адбываецца, могуць быць знішчаны, дыспетчар запісаў усе размовы на дыктафон. З запісу выходзіць, што ён загадзя прагаворваў паведамленне, якое мусіў перадаць пілотам рэйса 4978, – гэта прыкмета таго, што ягоныя словы не былі спантаннымі: «У нас ёсць інфармацыя ад спецслужбаў, што ў вас на борце бомба. Гэтую бомбу могуць актываваць над Вільняй».
Перад тым, як прапанаваць пілотам сесці ў Мінску, дыспетчару было даведзена: «Скажыце «па меркаваннях бяспекі». На наступнае пытанне ад пілотаў: «Мне трэба задаць вам пытанне, які код пагрозы… ён зялёны, жоўты, бурштынавы ці чырвоны». Дыспетчару таксама было сказана, што казаць: «Ну хай будзе чырвоны, чырвоны».
Пасля пасадкі FR4978 у Мінску былі затрыманы Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Пры гэтым самалёт пакінулі яшчэ тры пасажыры, з якіх адзін быў грэкам. Кіраўнік Ryanair пазней заявіў, што, на ягоную думку, гэта былі агенты КДБ РБ.
Акрамя таго, у распараджэнні POLITICO, ёсць яшчэ адна стэнаграма размовы, якая была праз тыдзень пасля пасадкі, з удзелам намесніка гендырэктара Белаэранавігацыі. У ім намеснік начальніка ведамства заклікае ўнесці некаторыя «карэкціроўкі» ў свае справаздачы аб інцыдэнтах.