На русском языке:
Приорбанк прекратил проводить Альфа-Банку платежи в долларах и евро
Учора тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што Прыёрбанк спыніў правядзенне плацяжоў Альфа-Банку ў далярах ЗША і еўра.
Інфармацыя знайшла пацверджанне. У апавяшчэнні ў асабістым кабінеце кліентаў Прыёрбанка гаворыцца: «плацяжы на карысць кліентаў банкаў-нерэзідэнтаў РБ з удзелам арганізацый групы Альфа-Банк і АКБ Капіталбанк (Узбекістан) у далярах ЗША і еўра будуць адхіляцца банкам у сувязі з унутранай палітыкай RBI»
Акрамя таго, крыніцы паведамляюць, што рашэнне аб спыненні плацяжоў Альфа-Банку прынята непасрэдна ўладальнікам Прыёрбанка — аўстрыйскай банкаўскай групай Raiffeisen Bank International.
«Рашэнне тычыцца не толькі беларускага аддзялення Альфа-Банка, а ўвогуле ўсіх яго падраздзяленняў. Мабыць, гэтае рашэнне звязанае з рызыкай патрапіць пад санкцыі ЕС», — пішуць крыніцы.
Нагадаем, 6 красавіка расійскі «Альфа-Банк» трапіў пад санкцыі ЗША, тады ж беларускі «Альфа-Банк» паведаміў, што яго гэтыя санкцыі не павінны закрануць.