In English:
Russian aviation again attacked Ukraine from the territory of Belarus. Analysis
На русском языке:
Российская авиация вновь обстреляла Украину с территории Беларуси. Анализ.
Ракетны абстрэл Украіны авіяцыяй ВКС РФ з тэрыторыі Беларусі. 28 жніўня 2022.
Увечары 28 жніўня авіяцыя ВКС РФ увайшла ў паветраную прастору Беларусі з РФ і зрабіла ракетны абстрэл Украіны з тэрыторыі Беларусі. У 19:14 з РФ праз г. Мсціслаў (Магілёўская вобласць) зайшлі не менш як 5 самалётаў ВКС РФ, сярод якіх зафіксаваны звышгукавыя ракетаносцы-бамбардзіроўшчыкі Ту-22М.
Далей маршрут расійскай авіяцыі праходзіў праз Рагачоў (Гомельская вобласць) і Акцябрскі раён (Гомельская вобласць).
Першы пуск быў зафіксаваны ў 19.29 над Кастрычніцкім раёнам (Гомельская вобласць) у бок паўднёвага захаду. Пасля чаго самалёт адразу ж разгарнуўся ў напрамку Магілёва. Далей пускі ракет зафіксаваны ў: 19:32 над Петрыкаўскім раёнам (Гомельская вобласць), 19:35 над Кастрычніцкім раёнам, 19:38 над Петрыкаўскім раёнам. Таксама гукі запускаў ракет былі чутныя над Туравам і Мазыром. Усяго з 19.29 да 19.39 было запушчана мінімум 5 ракет.
Акрамя таго, паступала інфармацыя, што ў перыяд у 19.38-19.40 былі чутныя гукі пяці выбухаў або пускаў ракет над Мікашэвічамі, Лунінцам і Столінам. Верагодней за ўсё гэта былі гукі ад ракет, якія былі выпушчаныя раней, але гэта мог быць і паўторны пуск ракет.
У перыяд з 19:44 па 19:53 каля 5-і самалётаў ВКС РФ вярнуліся праз Мсціслаў назад у РФ.
Адзначым, што выбухі ад ракетных удараў былі зафіксаваны на тэрыторыі Ровенскай вобласці Украіны. Зыходзячы з даступнай інфармацыі, частка ракет была збітая ўкраінскімі сродкамі СПА. Чакаем афіцыйных заяў.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае ўважліва сачыць за палётамі і вучэннямі ВКС РФ на тэрыторыі Беларусі.