На русском языке:
Российские ракеты могли пролететь над территорией Беларуси во время ночной атаки по Украине? Не в первый раз
Мінулай ноччу Расія зноў нанесла ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. Па дадзеных УСУ, уначы 22 чэрвеня расійская армія выпусціла па Украіне 16 ракет розных тыпаў і 13 дронаў.
Паведамляецца, што шэраг ракет мог прайсці і над тэрыторыяй Беларусі. Паводле звестак украінскіх маніторынгавых каналаў, у раёне 3.40 і 4.10 дзве групы расійскіх ракет прайшлі над Брагінскім раёнам Гомельскай вобласці, у раёне пасёлка Камарын.
Украінскія маніторынгавыя рэсурсы рэзюмавалі, што «Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расійскіх ракет уздоўж дзяржмяжы Беларусі і Украіны». Аднак не зусім зразумела некаторае здзіўленне, якое гучыць у гэтай фразе. Быццам нехта абяцаў, што такога не будзе.
Бо нагадаем, што над прымежнай тэрыторыяй Беларусі з Украінай ужо 2,5 гады дзейнічае зона абмежавання палётаў для ўсіх грамадзянскіх судоў. Чаму? Бо названая паветраная прастора можа быць выкарыстаная (і выкарыстоўваецца) як беларускімі, так і расійскімі вайскоўцамі. У тым ліку для ракетных пускаў з / і праз пазначаную тэрыторыю.
Зараз зона абмежавання палётаў працягнутая да 30 чэрвеня 2024 года, і хутчэй за ўсё будзе працягваць дзейнічаць і надалей. Пралёт расійскіх ракет над тэрыторыяй Беларусі адбываецца рэгулярна, папярэдні раз мы фіксавалі такую ж сітуацыю ў ноч з 26 на 27 красавіка.