На русском языке:
Разработчик Trello и Jira начал блокировать аккаунты пользователей из Беларуси
Выданне Dev.by паведамляе, што аўстралійская кампанія Atlassian, распрацоўшчык дадаткаў для кіравання праектамі, сярод якіх Trello, Jira і Confluence, пачала адключаць акаўнты беларусаў у сваіх сэрвісах.
Вядома, што адным з першых блакаванне акаўнтаў у Jira атрымаў невялікі менскі стартап яшчэ 1 снежня.
«1 снежня наш Jira-праект перастаў працаваць. Напісалі ў падтрымку. Нам адказалі, што не працягнулі падпіскі і заблакавалі доступ да сервісу, бо мы з Беларусі, а Jira пачала блакаваць падпіскі на ўсе сервісы з Расіі і Беларусі. З іх ліста зразумела, што калі падпіска была на месяц (лістапад), то сервіс будзе заблакаваны. Для астатніх – да канца аплачанага перыяду», – кажа прадстаўнік менскага стартапа.
У стартапе адзначылі, што кампанія Atlassian не дасылала апавяшчэнняў аб хуткай блакіроўцы і каманда падумала, што сэрвіс проста «зваліўся».
Нагадаем, што ў верасні кампанія паведаміла, што з 31 кастрычніка поўнасцю згортвае бізнес у Беларусі і РФ. Яшчэ раней, у сакавіцкім паведамленні аднаго з адмінаў на сайце Atlassian гаварылася, што «цяпер мы не адклікаем усе існуючыя расійскія і беларускія ліцэнзіі», у тым жа паведамленні прадстаўнік кампаніі пісаў, што яны прыпыняюць дзеянне ліцэнзій для дзяржарганізацый РБ і РФ, якія нейкім чынам прама ці ўскосна падтрымліваюць расейскую агрэсію.
Адзначым таксама, што інфармацыі аб пачатку блакіроўкі акаўнтаў карыстальнікаў з Беларусі, няма ні на сайце, ні ў сацсетках Atlassian.