In English:
Real incomes of Belarusians decreased in four regions of the country for the first time in 5 years
На русском языке:
Реальные доходы беларусов упали в 4-х областях страны впервые за 5 лет
Белстат апублікаваў даныя аб узроўні рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў першым квартале 2022 года. З іх выходзіць, што тэмпы росту рэальных даходаў беларусаў па выніках квартала моцна замарудзіліся і ў студзені-сакавіку выраслі ўсяго на 0,2%, хаця ў студзені-лютым тэмп росту складаў 2,2%.
Яшчэ горшая сітуацыя пры аналізе даных па абласцях, дзе адразу ў 4-х абласцях Беларусі рэальныя даходы ўпалі ўпершыню з 2016 г.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года найгоршая сітуацыя назіраецца ў Магілёўскай (мінус 2,5%) і Віцебскай (мінус 2,1%) абласцях краіны. Найбольшы рост зафіксаваны ў Мінску (+2,2%).