На русском языке:
Рейс «Дамаск-Минск» отменен. Переброску мигрантов в ЕС решили замедлить?
Паведамляюць, што сённяшні рэйс Дамаск-Мінск сірыйскай авіякампаніі Cham Wings Airlines на самалёце з бартавым нумарам YK-BAB адменены. Ён павінен быў прызямліцца сёння ў раёне 11 раніцы ў MSQ.
Характэрна, што праз 2 тыдні пасля нашага расследавання аб гэтай авіякампаніі, яны вырашылі змяніць самалёт для рэйсаў у Мінск. Замест звыклага YK-BAG, 8 кастрычніка ў MSQ пачаў лётаць Airbus A320-211 з бартавым нумарам YK-BA
А апошні рэйс у Мінск яны здзейснілі 11 кастрычніка, пасля гэтага іх самалёты ў MSQ не прызямляліся. Так, паўзы здараліся і раней, але адмена рэйса, верагодна, упершыню. Раней за 2,5 тыдні авіякампанія магла прывезці ў Мінск прыблізна 960 пасажыраў з арабскіх краін: у Мінск борт ляцеў запоўненым, а ў Дамаск вяртаўся пусты
Цікава і тое, што ўчора грамадзянам Сірыі і яшчэ 6-і краін перасталі выдаваць візы па прыбыцці ў нацыянальны аэрапорт «Мінск».