Рэжым у РБ мог зарабіць ≈$1,7 млрд за кошт зніжэння коштаў на расейскую нафту Urals

belorusneft.by
5 хв.

На русском языке: Режим в РБ мог заработать ≈$1,7 млрд за счёт снижения цен на российскую нефть Urals

Па словах эканамістаў BEROC, зніжэнне ў 2022 г. коштаў на расейскую нафту Urals адносна коштаў на нафту Brent, дазволіла Беларусі зэканоміць каля $1,7 млрд (або 2,3% ВУП) на імпарце нафты.

Справа ў тым, што ў 2022 г. Беларусь закупляла нафту з РФ па кошце ≈69 $/барэль. У той час як каціроўкі нафты Brent складалі ≈100 $/барэль.

«У выніку дысконт беларускага імпарту да Brent мог перавысіць 30%, што прыкладна на 9 і 14 п.п. больш у параўнанні адпаведна з 2020 і 2021 гг», – піша BEROC.

Больш за тое, пры спрыяльным збегу абставінаў выгада для Беларусі ад дысконту Urals да Brent можа дасягнуць $2,7 млрд у 2023 г.

Рэжым у РБ мог зарабіць ≈$1,7 млрд за кошт зніжэння коштаў на расейскую нафту Urals

І ўдалося аднавіць аб'ёмы перапрацоўкі на НПЗ

Па заявах чыноўнікаў РБ, у другім паўгоддзі 2022 г. НПЗ аднаўлялі абʼём перапрацоўкі нафты, а пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў праз тэрыторыю Расіі актывізаваліся.

Так у мінулым годзе Мазырскі НПЗ і «Нафтан» перапрацавалі каля 12 млн. тон нафты і экспартавалі прыкладна 5,5-5,6 млн. тон нафтапрадуктаў, па кошце каля 718 $ / тона. Кошты на бензін на ўнутраным рынку перасталі падвышацца і нават знізіліся з 7 сакавіка 2023 г.

«Пашырэнне дысконту Urals да Brent прывяло да вяртання нафтавай рэнты Беларусі ў разліку на 1 млн. т. сыравіны ў 2022 г. да ўзроўняў другой паловы нулявых. […] Гэтыя выгады, верагодна, дазваляюць не толькі кампенсаваць прасяданне фізічных абʼёмаў экспарту нафтапрадуктаў, але і істотнай часткі страт паставак іншых санкцыйных тавараў», – лічаць эксперты BEROC.

Папярэдні матэрыял
МА РБ закупляе медыцынскія турнікеты для спынення крыві
Наступны матэрыял
Першы крок да лічбавага самакіравання: зараз вы самі можаце вырашыць, куды пойдуць вашыя падаткі

Iншыя матэрыялы