На русском языке:
Следить за сверстниками и устраивать рейды: в минской школе создали т.н. «гражданско-патриотический отряд»
Стала вядома, што ў мінскай СШ №180 з дзяцей стварылі так званы грамадзянска-патрыятычны атрад «Галеон», сябры якога будуць назіраць за аднагодкамі, ладзіць рэйды ў школе і выяўляць курцоў вейпаў.
На адкрыцці гэтага атрада прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, МУС, прапагандысты, а таксама намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Сяргей Шэндзік, які ўручаў членскія білеты «байцам».
Паведамляецца, што сябры гэтага «атрада» бяруць на кантроль тых, хто правініўся, праводзяць з ім прафілактычную і тлумачальную працу. Акрамя таго, адзін з «байцоў атрада» займаецца боксам, але абяцае не прымяняць сілу ў дачыненні да аднагодкаў.
Выданне Reform.by лічыць, што аналагічныя атрады могуць быць створаны і ў іншых навучальных установах Беларусі.