In English:
An airplane formerly belonging to company related to Aleksei Chulets is now being operated by Latvian company
На русском языке:
Самолет, ранее принадлежавший компании, связанной с Алексеем Чульцом, теперь находится под управлением латвийской компании
Месяц таму мы пісалі, што эстонскі алігарх Аляксей Чулец змяніў рэгістрацыйны нумар і краіну рэгістрацыі свайго бізнэс-джэта Gulfstream G450 (OE-ITE → YL-ATE) з Аўстрыі на Латвію.
Учора з Рыгі ў паветра падняўся і самалёт яго беларускага партнёра Мікалая Вераб’я Embraer Legacy 650 (былы. рэг. OE-ITA) таксама змяніў краіну прапіскі і кіруючую кампанію. Можаце паспрабаваць адгадаць на якую. Embraer Вераб’я прыляцеў у сталіцу Латвіі 1 снежня і праз некалькі дзён рэгістрацыйны запіс аб ім знік з аўстрыйскага авіяцыйнага рэгістра.
Авіяцыйны рэгістр Аўстрыі. OE-ITА адсутнічае па стане на снежань 2023 года. / austrocontrol.at
І вось праз крыху больш за два тыдні бізнэс-джэт з новым латвійскім нумарам OE-ITA → YL-ONR адправіўся ў палёт пад кіраваннем латвійскай кампаніі Union Aviation AS. Яго маршрут ляжыць з Рыгі праз Жэневу ў «родны» Дубай.
Embraer Legacy 650 з серыйным нумарам 14501133 пад кіраваннем Union Aviation AS / fr24.com
Борт не змяніў сваім палётным звычкам пасля змены рэгістрацыі і актыўна лётае знаёмымі маршрутамі.
Embraer Legacy 650 з серыйным нумарам 14501133 пад кіраваннем Avcon Jet. / JetPhotos.com
Пры гэтым, неўзабаве пасля нашай публікацыі інфармацыю аб далейшых палётах самалёта YL-ATE па запыце ўладальніка скрылі з публічных сэрвісаў па адсочванні. Застаўся бачным толькі першы палёт.
Гісторыя змены рэгістрацыйных нумароў Embraer Legacy 650 з серыйным нумарам 14501133 / planespotters.net
Нешта нам падказвае, што такі ж лёс чакае і Embraer YL-ONR.
Нагадаем, раней гэтымі самалётамі па чарзе карысталіся і сам Мікалай Варабей, і Аляксей Чулец, і нават збеглы ўкраінскі бізнесмен Тарас Козак з сям’ёй (пры чым сям’я часта прылятала ва Украіну без яго, калі Козак, будучы сябрам Віктара Медведчука, ужо знаходзіўся пад следствам) .
Гэты артыкул быў адрэдагаваны з мэтай выпраўлення недакладнасцяў, якія тычацца Union Aviation AS і меркаваных сувязяў з кім-небудзь са згаданых асоб. Пасля публікацыі артыкула высветлілася, што Union Aviation AS ніякім чынам і ні ў якой форме не звязана ні з адной з асоб, згаданых у гэтым артыкуле.