In English:
Sheiman visits Venezuela, but state media are silent
На русском языке:
Шейман совершает визит в Венесуэлу, а госСМИ молчат
Міністэрства па знешніх сувязях Рэспублікі Венесуэла паведаміла, што сёння, 15 снежня, у Венесуэлу прыбыла беларуская дэлегацыя высокага ўзроўню, якая возьме ўдзел у VIII сумеснай камісіі высокага ўзроўню Венесуэла-Беларусь «з мэтай садзейнічання прадуктыўнаму эканамічнаму супрацоўніцтву ў рамках суверэнітэту і геапалітыкі». Паведамляецца, што візіт будзе праходзіць з 15 да 16 снежня.
На апублікаваных фатаграфіях можна заўважыць, што разам з дэлегацыяй прыбыў і Віктар Шэйман. Паводле інфармацыі венесуэльскага міністэрства прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці, Шэйман прыляцеў у якасці спецпасланніка Лукашэнкі. Выданне Reform.by піша, што апроч фота, было і відэа выхаду Шэймана з самалёта, якое апублікавала МЗС Венесуэлы, але праз некалькі хвілін выдаліла.
Характэрна, што пра гэты візыт дзяржаўныя беларускія СМІ вырашылі змаўчаць, як зрэшты і пра нядаўні візіт Шэймана ў Нігерыю, дзе ён сустракаўся з прэзыдэнтам Нігерыі Махамаду Бухары.