Сілавікі Лукашэнкі затрымалі хлопцаў, якія запалілі фаеры ў колерах сцяга Украіны

Вясна
3 хв.

In English: Lukashenka’s enforcers arrested men who lit smoke bombs in colors of the Ukrainian flag
На русском языке: Силовики Лукашенко задержали парней, которые зажгли файеры в цветах флага Украины

Праваабарончая арганізацыя«Вясна» паведамляе, што 16 красавіка ў МІнску на вул. Ложкінскай былі затрыманыя двое хлопцаў, якія запусцілі некалькі феерверкаў, а пасля запалілі жоўта-блакітныя фаеры.

Па дадзеных праваабаронцаў, пасля гэтага хлопцы былі затрыманыя. Далейшы іх лёс на дадзены момант невядомы.

Па дадзеных «Вясны» на 22 красавіка 2023 года ў Беларусі ў турме знаходзіцца 1496 палітычных вязняў. Праўда, шмат хто з беларусаў адмаўляецца ад статусу палітвязня, паколькі гэта прыводзіць да яшчэ большага ціску ў турме з боку адміністрацыі. Па палітычных прычынах зараз у краіне затрыманы некалькі тысяч чалавек. Штомесяц у краіне арыштоўваюць каля 300 чалавек па палітычных прычынах.

Ад пачатку перадвыбарчай кампаніі-2020 праз арышты прайшлі больш за 50 тысяч беларусаў.

Папярэдні матэрыял
1 год бесперапынных вучэнняў УС РБ/РФ у Беларусі. Цяпер яны прадоўжаныя мінімум да 1 мая
Наступны матэрыял
Лацінка, тарашкевіца і нават арабіца: 7+ сэрвісаў, якія прадэманструюць моц і веліч беларускай мовы

Iншыя матэрыялы