Сілавікі прыйшлі ў пякарню Brø bakery

Brø bakery
2 хв.

In English: Security officers came to the Brø bakery
На русском языке: Силовики пришли в пекарню Brø bakery

Паведамляюць, што гадзіну таму сілавікі прыйшлі ў пякарню Brø bakery на вул. Берасцянскай у Мінску.

Быў затрыманы супрацоўнік Коршун Дзяніс. 18 траўня на канале ГУБАЗ з’явілася інфармацыя аб затрыманні.

На відэа ён кажа, што браў удзел у пратэстах 2020 года.

«Дзяніс добры, вясёлы і адукаваны хлопец… І такі, ці ведаеце, чулы, нават сентыментальны», — кажа яго сябар. — Памятаю, ён вельмі перажываў, калі мяне аднойчы затрымалі. Сам ён з Брэста, там і вучыўся, а ў Мінску жыў каля чатырох гадоў. І прапрацаваў ён у той пякарні каля года».

Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, хлопец затрыманы па артыкуле 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Сілавікі прыйшлі ў пякарню Brø bakery

Дзяніс Коршун, фота з сацсетак
Папярэдні матэрыял
КДБ затрымаў дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых
Наступны матэрыял
Google забараніла беларусам загружаць і абнаўляць платныя аплікацыі ў Google Play

Iншыя матэрыялы