In English:
Security forces arrest employees of the Academy of Science
На русском языке:
Силовики задерживают сотрудников Академии Наук
Тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» паведамляе, што пачынаючы з мінулага тыдня ў Акадэміі Навук аднавіліся затрыманні супрацоўнікаў проста на працоўных месцах. Паводле папярэдніх звестак, затрыманыя мінімум 3 чалавекі. Вядома, што затрыманні супрацоўнікаў пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Па словах крыніц, затрымліваюць тых, хто быў у чаце незалежных прафсаюзаў.
Тэлеграм-канал «Свабодны прафсаюз» пацвярджае інфармацыю пра затрыманні. У канале пішуць, што 5 верасня быў затрыманы Аляксандр Уладзіміравіч Кандрацюк, малодшы навуковы супрацоўнік інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Спачатку ў Першамайскім судзе быў вынесены прыгавор 13 сутак. Але яшчэ да заканчэння тэрміну Аляксандр апынуўся ў ЦІП з артыкулам 130 ч 1.
14 верасня ў інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі сілавікі прыйшлі яшчэ да двух супрацоўнікаў. Аднаго з іх, Яўгена Мікалаевіча Сысаляціна, павезлі ў ІЧУ.
15 верасня сілавікі зноў прыйшлі ў інстытут: адну з супрацоўнікаў павезлі на «гутарку» і запісалі пакаяльнае відэа.