На русском языке:
Ситуация с вагнеровцами в Беларуси не меняется: они систематично обучают военнослужащих РБ
Найміты Вагнер працягваюць на сістэматычнай аснове працаваць з вайскоўцамі УВ і УС РБ. Пры гэтым гэтае супрацоўніцтва публічна не прызнаецца.
Напрыклад, у красавіку найміты праводзілі баявое зладжванне атрада спецпрызначэння «Граніт», а на палігоне «Абуз-Лясноўскі» вагнераўцы праводзілі заняткі па баявой, агнявой і тактычнай падрыхтоўцы з ваеннаслужачымі 6-й і 11-й брыгады.
Акрамя таго, на палігоне «Асіповіцкі» вайскоўцы артылерыйскіх падраздзяленняў ЗАК сумесна з наймітамі ПВК «Вагнер» праходзілі заняткі па баявой падрыхтоўцы.
Усяго ж, паводле нашых звестак, колькасць наймітаў ПВК «Вагнер», якія працягваюць заставацца ў Беларусі, можа вылічацца сотняй чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).