На русском языке:
Встречи с представителями ЮНИСЕФ и тиктоки на беларусском: что известно о Полине, которая была на климатическом саммите в Дубае?
Выданне «Наша Ніва» сабрала падрабязнасці пра студэнтку юрфака БДУ Паліну Жоглу, якая стала самай нечаканай удзельніцай дэлегацыі РБ на кліматычным саміце ў Дубаі.
Як высветлілі журналісты, Паліна скончыла школу ў Слуцку, выступала на алімпіядах па геаграфіі, англійскай і рускай мовах, а таксама напісала навуковую працу па беларускай мове. Скончыла юркаледж БДУ і паступіўшы ўжо на юрфак, зацікавілася эка тэматыкай.
Як мы пісалі, яна зʼяўляецца дублёрам амбасадара ЦУР. У гэтай пасадзе ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах, сустракалася з міністрамі, прадстаўнікамі ААН і ЮНІСЕФ.
Па дадзеных «Нашай Нівы», з лютага 2023 года Паліна актыўна супрацоўнічае з ЮНІСЕФ, праводзіць лекцыі для дзяцей і валанцёраў. А таксама яна здымае ціктокі, некаторыя з іх на беларускай мове.
Характэрна, што перад паездкай у Дубай Паліна пісала:
«Для кагосьці я проста паеду ў Дубай. Не! Я еду на канферэнцыю, якая будзе праходзіць у Дубаі. Колькі ўсяго было зроблена, колькі я змагалася са сваімі страхамі, каб у выніку быць тамака.
Я заўсёды лічыла, што не змагу казаць на вялікую аўдыторыю, не змагу данесці тую важную думку аб тым, што трэба берагчы Планету, бо я няўпэўненая ў сабе дзяўчынка, няхай так і будзе».