На русском языке:
Светлана Тихановская: «Сразу после празднования беларусам нужно не допустить прихода другого диктатора или российского ставленника, и сохранить независимость»
Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская выказалася аб тым, што будзе з Беларуссю пасля смерці Лукашэнкі, і як не дапусціць найгоршы сцэнарый.
«Ведаеце, за 28 гадоў у многіх беларусаў у галаве хоць раз праскоквала думка: а што будзе, калі Лукашэнка ўсё? І, вядома, на розум адразу прыходзіць думка пра шампанскае і свята для ўсёй краіны. Але, насамрэч, адразу пасля святкавання для нашай краіны надыдзе цяжкі час. Калі ўсёй нацыі трэба будзе сур’ёзна напружыцца, каб пачаць адбудоўваць усё тое, што было разбурана за гэтыя гады, а галоўнае — не дапусціць прыходу іншага дыктатара ці расійскага стаўленіка, і захаваць незалежнасць.
Сярод яго «эліты» пачнецца самая сапраўдная барацьба. Ні пра якае адзінства сярод іх у гэты перыяд думаць не варта. Ужо цяпер існуе напружанасць паміж рознымі па настроі і адносінах да рэпрэсій «галінамі» рэжымнай улады. Але самая іх вялікая праблема ў тым, што яны гадамі спадзяваліся на Лукашэнку. Сваім становішчам яны абавязаныя яму. Калі яго не стане, увесь уплыў гэтай «эліты» будзе вельмі крохкім — а амбіцыі велізарнымі. Сёння ў іх яшчэ ёсць магчымасць сказаць, што гэта Лукашэнка вінаваты ў рэпрэсіях, смерцях і незаконным захопе ўлады. Але пасля гэтай магчымасці ўжо не будзе.
У гэты момант сапраўдная ўлада і голас павінны належаць беларускаму народу. Бо менавіта тады будзе вырашацца ягоны лёс і лёс усёй краіны. І менавіта ў гэты момант павінны адбыцца перамовы і прызначаныя новыя выбары — каб вырашыць палітычны крызіс і нарастальны раскол у краіне. У дэмакратычных сіл ужо распрацаваная стратэгія пераходнага перыяду. Калі мы скончым яе абмеркаванне, будзе апублікаваная публічная версія.
Я хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў і беларусак і сказаць: я гатовая браць на сябе адказнасць і быць вашым голасам у гэты цяжкі час, каб правесці сумленныя выбары і не дапусціць хаосу і прыходу да ўлады новага дыктатара».