Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у 32-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі

Офіс Святланы Ціханоўскай
4 хв.

«Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю.

На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквій беларускай культуры – кувалда ПВК «Вагнер». А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п’есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады.

[…]

Сёння самы час нагадаць адно аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць.

Цягам стагоддзяў беларусы вытрымлівалі і перамагалі ў вельмі цяжкіх, вельмі неспрыяльных умовах. Мы паказвалі, што здольныя бараніць нашую свабоду: мірна – пратэстамі і забастоўкамі; і на франтах – са зброяй у руках. Гэта пацвярджае гiсторыя і нашая сучаснасць.

І я ўпэўненая, што ў нас хопіць і сілаў, і вытрымкі, і розуму перамагчы і цяпер — у імя будучыні нашых дзяцей, у імя незалежнасці і росквіту нашай Бацькаўшчыны».

Цалкам зварот Святланы Ціханоўскай глядзіце тут.

Папярэдні матэрыял
У Польшчы і Літве ўжо можа жыць больш беларусаў, чым у Магілёве ці Брэсце
Наступны матэрыял
Лукашэнка сказаў, што Прыгожын прыязджаў да яго разам з Уткіным, а ядро Вагнера застанецца ў Беларусі

Iншыя матэрыялы