Сяргея Ціханоўскага прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення волі

Svaboda
5 хв.

In English: Siarhei Tsikhanouski is sentenced to 18 years’ imprisonment
На русском языке: Сергея Тихановского приговорили к 18 годам лишения свободы

Гомельскі абласны суд вынес так званы «прысуд» фігурантам «справы Ціханоўскага»: : Сяргею Ціханоўскаму і Мікалаю Статкевічу, аўтару тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга» Ігару Лосіку, аўтару ютуб-канала MozgON Уладзіміру Цыгановічу, аператару «Краіны для жыцця» Арцёму Сакаву і мадэратару сацсетак «Краіна для жыцця» Дзмітрыю Папову.

Сяргей Ціханоўскі — 18 гадоў
Ігар Лосік — 15 гадоў
Мікола Статкевіч — 14 гадоў
Уладзімір Цыгановіч — 15 гадоў
Арцём Сакаў — 16 гадоў
Дзмітрый Папоў — 16 гадоў

Усіх шасцярых абвінавачаных судзілі ў закрытым рэжыме ў гомельскім СІЗА, разгляд справы пачаўся 24 чэрвеня. Усе палітвязні будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Папярэдні матэрыял
BYPOL: На месца Кубракова могуць паставіць экс-камандзіра ўнутраных войскаў
Наступны матэрыял
Ініцыятывы by_help, «Беларуcам.рl» і Media Solidarity Belarus прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі

Iншыя матэрыялы