Сын Лукашэнкі паляцеў у Ізраіль

www.planespotters.net
Эксклюзіў
2 хв.

In English: Lukashenka’s son flew to Israel
На русском языке: Сын Лукашенко полетел в Израиль

Сёння ў 10:12 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» (MSQ) вылецеў бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, аператарам якога выступае «Белавія», а эксплуатуецца борт у інтарэсах сям’і Лукашэнкі. У раёне 15:15 (грузінскі час) бізнес-джэт прызямліўся ў грузінскім Тбілісі.

Менш чым праз гадзіну – у 16:09 (грузінскі час) борт узляцеў і адправіўся ў Тэль-Авіў, дзе прызямліўся ў 18:13 па мінскім часе.

Сын Лукашэнкі паляцеў у Ізраіль

Маршрут бізнэс-джэта Bombardier Challenger 850 (EW-301PJ) сям'і Лукашэнкі. / motolko.help

Сам самалёт з’яўляецца ўласнасцю ўрада Лукашэнкі і паводле нашай інфармацыі, сёння ў Ізраіль на ім накіраваўся менавіта Віктар Лукашэнка.

Калі вам вядомыя падрабязнасці і мэты яго візіту ў Тэль-Авіў — пішыце ў @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Гарызонт забраў будынак у прыватнай школы, якой валодае набліжаная да Лукашэнкі?
Наступны матэрыял
З'явілася інтэрактыўная карта ваеннай актыўнасці ў Беларусі з 20 лютага 2022 года

Iншыя матэрыялы