На русском языке:
TikTok удалил аккаунт пропагандистской газеты «Мінская праўда»
На гэта звярнула ўвагу выданне «Еўрарадыё». У мінулым годзе менавіта гэтыя «журналісты» апублікавалі на першай старонцы сваёй газеты абразлівую карыкатуру на каталіцкіх святароў з выявай свастыкі.
Карыкатура на першай паласе «Мінскай праўды» (нумар ад 7 верасня 2021 года)
Блакаваннем TikTok прапагандысты абураныя, але нічога, акрамя як завесці новы акаўнт, зрабіць не могуць.
TikTok і раней блакаваў акаўнты за адкрытую прапаганду нянавісці ці варожасці, але «Мінскую праўду» чамусьці не чапалі. Гэтае выданне рэгулярна абражае людзей, нязгодных з палітыкай рэжыму ў Беларусі.