TikTok заблакаваў, а потым увогуле выдаліў акаўнт прапагандысцкай «Мінскай праўды»

TikTok
4 хв.

На русском языке: TikTok заблокировал, а потом вообще удалил аккаунт пропагандистской «Минской правды»

«Мінская праўда» – адно з самых адыёзных прапагандысцкіх выданняў. Тут публікуе свае так званыя думкі Рыгор Азаронак, малююць выклікаючыя найбольш гучныя скандалы карыкатуры. Напрыклад, газета размясціла на галоўнай старонцы выяву ксяндзоў са свастыкай, што прывяло да пратэсту каталікоў. Таксама там пішуць найбольш варʼяцкія прапагандысцкія эпасы, у якіх заўсёды прысутнічаюць абразы і адсутнічае здаровы сэнс. Акрамя таго, выданне падтрымлівае вайну ва Украіне і называе генацыд у Бучы і іншых украінскіх гарадах «фэйкамі».

TikTok заблакаваў, а потым увогуле выдаліў акаўнт прапагандысцкай «Мінскай праўды»

У іх ціктоку было амаль 70 тысяч падпісчыкаў. Блакаванне іх ціктоку стала магчымым дзякуючы працы канала «Стоп Прапаганда» і беларусаў, якія вельмі моцна дапамагаюць змагацца з прапагандысцкім і дыскрымінацыйным кантэнтам.

Таксама хочаце дапамагчы? Падпісвайцеся на @stopbotluka і выконвайце розныя заданні.

Адзначым, што паводле справаздачы аналітыкаў DataReportal сумесна з кампаніямі We Are Social і Meltwater, у 2022 годзе самай папулярнай сацсеткай у беларусаў стаў TikTok, які за год дадаў 1.2 мільёна карыстальнікаў з Беларусі і на дадзены момант налічвае 4.27 млн. беларусаў (амаль паўкраіны). Гэтую сацсетку палюбіла прапаганда, якая не можа зарабляць папулярнасць і прагляды на сваіх варʼяцкіх ідэях, але можа рабіць гэта дзякуючы алгарытмам TikTok. Таму змагацца з імі і блакіраваць дзяржаўныя СМІ, якія распальваюць нянавісць і варожасць, вельмі важна.

Папярэдні матэрыял
Прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі ў ААН прапанаваў выключыць патрабаванне аб вывадзе войскаў РФ з тэрыторыі Украіны
Наступны матэрыял
Палітвязень Аляксандр Івулін выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін

Iншыя матэрыялы