In English:
Turkish Airlines and Belavia stop selling tickets to Belarus for citizens of Iraq and Syria
На русском языке:
Turkish Airlines и Belavia прекращают продажу билетов в Беларусь для граждан Ирака и Сирии
Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Турцыі забараніла продаж квіткоў грамадзянам Ірака, Сірыі і Йемена, якія накіроўваюцца ў Беларусь. Забарона распаўсюджваецца на Turkish Airlines, Belavia і ўсе аэрапорты. Яна будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль не прымуць рашэнне пра адваротнае.
Таксама сёння беларуская авіякампанія Belavia на сваім афіцыйным сайце паведаміла, што больш не будзе перавозіць грамадзян Ірака, Сірыі і Йемена на рэйсах з Турцыі ў Беларусь.
Яшчэ ўчора польскае інфармацыйнае агенцтва PAP са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Turkish Airlines і авіякампанія Emirates Airline маюць намер спыніць продаж квіткоў у Беларусь і абмяжуе супрацоўніцтва з авіякампаніяй Belavia.
«Turkish Airlines у чацвер абвесціць пра забарону продажу квіткоў на рэйсы ў Беларусь грамадзянам краін паходжання мігрантаў, у т.л. Ірак і Сірыя. Таксама ў кампаніі вырашылі абмежаваць супрацу з беларускай авіякампаніяй «Белавія». Падобныя дзеянні тычацца і «Эмірэйтс» – паведаміў адзін з высокапастаўленых дыпламатаў ЕС у Брусэлі.
Пазней Турэцкія авіялініі пацвердзілі, што больш не будуць рэгістраваць грамадзян Ірака на рэйсы ў Мінск.
Turkish Airlines 🇹🇷 potwierdziły, że nie będą odtąd przyjmować na pokłady samolotów do Mińska obywateli Iraku 🇮🇶, Syrii 🇸🇾 i Jemenu 🇾🇪 z wyjątkiem posiadaczy paszportów dyplomatycznych. W imieniu @prezydentpl dziękuję wszystkim, którzy uczestniczą w rozmowach w tej sprawie.
— Jakub Kumoch (@JakubKumoch) November 11, 2021
Нагадаем, на мяжы Беларусі і ЕС разгараецца міграцыйны крызіс. Вось ужо пяты дзень сама меней тысяча мігрантаў знаходзіцца ў памежнай зоне паміж Беларуссю і Польшчай. У Еўрасаюзе лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй, закліканай пасеяць хаос на ўсходнім флангу блока НАТА.