На русском языке:
В Беларусь прибыли первые эшелоны с российскими военными
Как сообщает Минобороны РБ, это военные входящие в состав региональной группировки войск.
МО РБ опубликовало фотоотчёт встречи первого эшелона с военнослужащими ВС РФ, который войдут в состав так называемой «региональной группировки войск».
Судя по опубликованным фото можно констатировать, что в РБ прибыла группы мобилизованных граждан РФ. Отметим, что на фото эшелона с военными не было тяжёлой бронетехники – только автомобили.
Пока это только первый эшелон с российскими военными. Сколько их ещё будет – не известно.
Ранее мы указывали на возможность прибытия в РБ мобилизованных граждан РФ – для обучения перед отправкой на фронт, для постоянной дислокации в РБ и для формирования ударной группировки для новой наступательной операции на Украину.
Як паведамляе Мінабароны РБ, гэтыя вайскоўцы ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў.
МА РБ апублікавала фотасправаздачу сустрэчы першага эшалона з вайскоўцамі ВС РФ, якія ўвойдуць у склад так званай «рэгіянальнай групоўкі войскаў».
Судзячы па апублікаваных фота можна канстатаваць, што ў РБ прыбыла групы мабілізаваных грамадзян РФ. Адзначым, што на фота эшалона з вайскоўцамі не было цяжкай бронетэхнікі – толькі аўтамабілі.
Пакуль гэта толькі першы эшалон з расейскімі вайскоўцамі. Колькі іх яшчэ будзе – не вядома.
Раней мы ўказвалі на магчымасць прыбыцця ў РБ мабілізаваных грамадзян РФ – для навучання перад адпраўкай на фронт, для пастаяннай дыслакацыі ў РБ і для фарміравання ўдарнай групоўкі для новай наступальнай аперацыі на Украіну.
Прымаючы да ўвагі, што ў РБ прыбываюць не рэгулярныя часткі ВС РФ (па зразумелых прычынах), а «мобікі ўлегцы» (без танкаў, БМП, артылерыі), то можна выказаць здагадку, што рашэнне аб разгортванні «рэгіянальнай групоўкі войскаў» – гэта прыкрыццё для навучання мабілізаваных грамадзян РФ у Беларусі. Іншымі словамі, гэта такая юрыдычная абгортка для ўказанага рашэння.
◾ Чаму мы так думаем? Мабілізаваныя і ненавучаныя грамадзяне РФ не змогуць быць ударнай сілай для правядзення наступальнай аперацыі, або стрымаць наступленне «ворага» ў абароне. Адпаведна, яны не змагу істотна ўзмацніць ВС РБ для супрацьдзеяння ўмоўнаму знешняму ворагу.
Працягваем назіраць за ўсёй вайсковай актыўнасцю ў Беларусі.
Куды прыбылі першыя эшалоны з расійскімі мабілізаванымі
Паводле нашай інфармацыі, першы эшалон з вайскоўцамі ВС РФ са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў прыбыў на чыгуначную станцыю «Лосвіда» (Віцебскі раён). Гэта поўнач Беларусі; раён не мяжуе з Украінай. Далей вайскоўцы перамясціліся на палігон «Лосвіда». Гэта палігон 103 паветрана-дэсантнай брыгады ВС РБ з Віцебску.
Паведамляецца, што ў эшалоне было прыкладна 6-7 пасажырскіх вагонаў РЖД, 3 грузавыя вагоны і некалькі платформаў з аўтамабільнай тэхнікай.
Таксама паведамляюць аб разгрузцы эшалона з расейскімі вайскоўцамі на чыгуначнай станцыі «Палонкі» (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).