На русском языке:
В Беларусь приехал главарь т.н. «ДНР» Денис Пушилин
Прапаганда сцвярджае, што цяпер ён сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам, таксама вядомым як экс-прэзідэнт Беларусі.
Дзяніс Пушылін ужо прыязджаў у Беларусь у мінулым годзе. У ліпені 2022 г. ён наведваў Брэсцкую крэпасць у суправаджэнні сакратара генсавета партыі «Адзіная Расія» Андрэя Турчака і пасла РФ у РБ Барыса Грызлова.
Тады Пушылін у сваім тэлеграм-канале напісаў пост, прысвечаны наведванню Брэсце, дзе заявіў, што «сёння прыйшоў час ізноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі» і пералічыў сярод іх Кіеў, Чарнігаў, Палтаву, Адэсу, Днепр, Харкаў, Запарожжа і Луцк.