In English:
An aircraft connected with the Wagner PMC and “Putin’s chef” arrived in Belarus
На русском языке:
В Беларусь прилетал самолёт, связанный с ЧВК «Вагнера» и «поваром Путина»
Сёння, 14 жніўня, у 17:25 у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (MSQ) прыляцеў бізнес-джэт BAe 125-800B з рэг. нумарам RA-02731. Борт меркавана прыляцеў са Стаўрапаля. У 20:45 борт паляцеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», то бок, прабыў у Мінску 3 гадзіны 20 хвілін.
Паводле нашай інфармацыі, гэты самалёт звязваюць са структурамі «кухара Пуціна» Яўгена Прыгожына, у прыватнасці, з ПВК «Вагнера». Апошні раз самалёт быў заўважаны ў Беларусі 24 чэрвеня. А да гэтага 27 красавіка, калі прылятаў у Віцебск усяго на 45 хвілін, роўна за дзень да прылёту туды ж борта ФСБ.
Характэрна, што цяпер у MSQ ляціць з Пяцігорска і борт Dassault Falcon 900EX (RA-09610), які звязаны з Мікалаем Вараб’ём і, як мяркуецца, з Віктарам Шэйманам.