У Беларусі ўпершыню скарацілася колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў, а TikTok амаль стаў галоўнай сацсеткай

Canva
10 хв.

In English: The number of Internet users has decreased for the first time in Belarus, and TikTok has almost become the main social network
На русском языке: В Беларуси впервые сократилось число интернет-пользователей, а TikTok почти стал главной соцсетью

Аналітыкі DataReportal сумесна з кампаніямі We Are Social і Kepios падрыхтавалі свежую справаздачу аб апошніх тэндэнцыях выкарыстання інтэрнэту, мабільных прылад, сацсетак і іншых электронных пляцовак у Беларусі.

Асноўныя даныя

Са справаздачы атрымліваецца, што за год колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі практычна не змянілася — 8 030 000 чалавек, што складае 85,1% насельніцтва, а вось колькасць актыўных карыстальнікаў сацсетак вырасла на 450 тысяч (11,5%).

Таксама вырасла і хуткасць інтэрнэту, як мабільнага, якая ў сярэднім складае 10,33 MBPS, так і стацыянарнага – 48,39 MBPS у сярэднім. Увогуле ж беларусы часцей карыстаюцца інтэрнэтам з камп’ютараў (57%), чым са смартфонаў (42%). Самым папулярным браўзэрам застаецца Google Chrome, які выкарыстоўвае 65% беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў, у той жа час Safari выкарыстоўвае 11% беларусаў. Што да аперацыйных сістэм, то 77,5% трафіку з Беларусі прыпадае на Android і 22% на iOS, прычым доля карыстальнікаў тэхнікі Apple у Беларусі працягвае расці і за год вырасла на 38%.

ТОП-10 сайтаў па статыстыцы Alexa выглядае наступным чынам:

  1. Google
  2. Youtube
  3. Укантакце
  4. Yandex
  5. Mail.ru
  6. Onliner
  7. [Сайт з парнаграфічным кантэнтам]
  8. Аднакласнікі
  9. Kufar
  10. Schoolsby

Такім чынам, галоўным пашукавіком для беларусаў застаецца Google (76%), а другое месца займае Yandex (21%). Сярод пошукавых запытаў за 2021 год у лідарах: «надвор’е», «яндэкс», «навіны», а таксама ў топ-20 увайшлі запыты «тут бай» і «21 век».

Сацсеткі

На люты 2022 года ў Беларусі налічваецца 4,35 мільёна карыстальнікаў сацсетак, за год колькасць вырасла на 11,5%. Пры гэтым жанчын — 59,8%, а мужчын — 40,2%. Лідарам па трафіку на сайты з’яўляецца Pinterest (25,5%), далей ідзе VK, Instagram і Facebook. Пры тым, найбольшы рост па аддачы трафіку паказаў Instagram (332%) і Linkedin (259%).

Карыстальнікаў Facebook у Беларусі за год стала на 45 000 менш і на дадзены момант лік складае 706 тысяч, прычым абсалютная большасць карыстальнікаў выкарыстоўваюць сацсетку з тэлефона.

Самыя папулярныя запыты ў YouTube у 2021 годзе:

  • А4
  • Песні
  • Песня
  • Фільмы
  • Мужчынскае жаночае

Самай папулярнай сацсеткай у Беларусаў стаў Instagram, які за год дадаў 400 тысяч карыстальнікаў з Беларусі і ўсяго карыстальнікаў Instagram у Беларусі налічваецца 3 700 000 і з іх 61% — жанчыны. Другой па папулярнасці сацсеткай з’яўляецца TikTok, які ўсяго за квартал дадаў 439 000 карыстальнікаў з Беларусі, а ўсяго яго выкарыстоўваюць ужо 3 080 000 беларусаў.

Таксама расце і беларуская аўдыторыя Linkedin за год на 100 тысяч карыстальнікаў. Аўдыторыя беларускага Twitter на люты складае 187 тысяч, за год рост склаў каля 40 000 карыстальнікаў з Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Самалёт Гуцэрыева пад санкцыямі двойчы прылятаў у Лондан у студзені
Наступны матэрыял
Сонцапёкі, Іскандэры, Грады: Расійскія войскі заўважаныя за 1 км ад мяжы з Украінай

Iншыя матэрыялы