На русском языке:
В Беларуси вводится обязательное ношение масок в общественных местах
З заўтрашняга дня, 9 кастрычніка, у Беларусі ўводзіцца абавязковае нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах, пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Норма ўводзіцца для прафілактыкі грыпу і COVID-19.
«З 9 кастрычніка грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў», — сказаў намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка.
Маскі будуць абавязковыя для паездак у грамадскім транспарце і ў таксі. Кантраляваць выкананне правіл будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з МУС і Мінтрансам.