РБК
3 хв.

In English: There are at least 2000 mercenaries of PMC Wagner in Belarus
На русском языке: В Беларуси уже минимум 2000 наёмников ЧВК «Вагнер»

Па нашых дадзеных, калоны ПВК «Вагнер» пачалі прыбываць у Беларусь з 11 ліпеня. Да гэтага колькасць наймітаў, якія дабіраліся ў Беларусь сваім ходам не ў складзе арганізаваных калон, ацэньвалася намі ў раёне 200 чалавек.

Мы валодаем дадзенымі, што з 11 ліпеня ў Беларусь ужо прыбылі як мінімум 5 калон наймітаў Прыгожына – гэта не менш за 382-400 машын, а колькасць наймітаў у Беларусі па нашых ацэнках ўжо складае 2000-2500 чалавек.

Толькі за сённяшні дзень намі было зафіксавана прыбыццё 2-х калон, у якіх прыбыло 170-185 машын.

Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
5-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: у ёй мінімум 90 машын
Наступны матэрыял
6-я калона ПВК «Вагнер» прама цяпер едзе па Р43-М5

Iншыя матэрыялы