У Беларусі заблакаваны «Беларускі партызан» і яшчэ два навінавыя рэсурсы

Фото: Canva
1 хв.

Яшчэ тры навінавыя рэсурсы былі заблакаваныя на тэрыторыі Беларусі. Адно з іх — «Беларускі партызан» (Belaruspartisan.by) — вядомае апазіцыйнае медыя, якое заснаваў журналіст Павел Шарамет, які загінуў у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля пры загадкавых абставінах. Сайт падвяргаецца блакаванню не ўпершыню, раней выданне блакавалі ў 2017 годзе.

У «чорны спіс» патрапілі таксама магілёўскае медыя 6tv.by і Freesmi.by (навінавы партал, які называе сябе «не прадзяржаўным і не апазіцыйным»). Іх блакаванне пацвердзіў Мінінфарм.

Калі да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года блакаванні СМІ здараліся ў Беларусі адносна рэдка, то пачынаючы са жніўня, гэтая з’ява стала штодзённай для байнэту. У спіс на блакаванне патрапіла большасць незалежных медыя ў Беларусі: ад найбуйнейшага Tut.by да рэгіянальных СМІ з невялікім ахопам.

Папярэдні матэрыял
Беларус Макар Малахоўскі затрыманы ў Польшчы па запыце беларускай пракуратуры
Наступны матэрыял
Узламалі або акупавалі? «Белновости» паведамілі, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі

Iншыя матэрыялы