In English:
Another grave of Armia Krajowa soldiers was destroyed in Belarus
На русском языке:
В Беларуси уничтожено очередное захоронение солдат Армии Крайовой
У вёсцы Плебанішкі Гродзенскага раёна разбураны помнік на месцы пахавання 4-х байцоў АК / Фота: Саюз палякаў Беларусі
Выданне MOST са спасылкай на Саюз палякаў на Беларусі паведамляе, што ў вёсцы Плебанішкі Гродзенскага раёна разбураны помнік на месцы пахавання 4-х байцоў АК, якія загінулі ў бітве з нацыстамі 24 верасня 1943 г.
Такім чынам, гэта ўжо 7-ы выпадак знішчэння магіл салдат Арміі Краёвай за апошнія некалькі месяцаў. Усяго ж за апошнія 3 месяцы было знішчана не менш за 10 польскіх месцаў памяці ў Беларусі.