У Беларусі знішчылі яшчэ два пахаванні салдат Арміі Краёвай

Белсат
3 хв.

На русском языке: В Беларуси уничтожили ещё два захоронения солдат Армии Крайовой

На мінулым тыдні мы пісалі, што ў вёсцы Мікулішкі (Гродзенская вобласць) зраўнялі з зямлёй магілы польскіх салдат Арміі Краёвай. Дэпутат польскага Сейма Роберт Тышкевіч тады назваў тое, што здарылася «варварскім актам дзяржаўнага вандалізму» і заявіў, што ўлады Польшчы павінны на гэта адрэагаваць.

Аднак на гэтым усё не скончылася. Сёння стала вядома пра адразу два знішчаныя пахаванні польскіх салдат.

У Беларусі знішчылі яшчэ два пахаванні салдат Арміі Краёвай

Пахаванні жаўнераў Арміі Краёвай.

Выданне Belsat паведаміла, што каля вёскі Качычы (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) невядомыя знішчылі крыж на месцы гібелі 89 салдат Арміі Краёвай з атрадаў «Tur» і «Grom». У студзені 1945 года недалёка адсюль адбыўся бой паміж байцамі Арміі Краёвай і ўнутранымі войскамі НКУС.

Акрамя гэтага, сёння старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі напісаў у Facebook, што пахаванне салдат Арміі Краёвай знішчана і ў Ваўкавыску.

Відавочна, гаворка ўжо ідзе пра мэтанакіраванае знішчэнне помнікаў беларуска-польскай гісторыка-культурнай спадчыны, бо толькі за апошні тыдзень вядома мінімум пра тры выпадкі знішчэння польскіх пахаванняў, а раней гэта адбылося ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, а таксама ў Іўі.

Вялікая просьба, калі вам вядомыя выпадкі знішчэння польскіх магіл ці любых іншых гістарычных помнікаў у апошні час – пішыце ў @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
У Mark Formelle прыходзіў АБЭЗ
Наступны матэрыял
З 9 ліпеня беларусы могуць атрымаць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы. Вынікі новай сустрэчы працоўнай групы пры МУС

Iншыя матэрыялы