На русском языке:
У беларусского танкостроения на 2023 год амбициозные планы. А что с реализацией?
13 лістапада 2022 года старшыня Дзяржкамваенпрама Д. Пантус у інтэрвʼю прапагандыстам распавёў пра мадэрнізацыю беларускіх танкаў. Цытата: «Мы сканчаем дзярж.выпрабаванні па мадэрнізацыі танка Т-72БМЭ. Пачынаючы з наступнага (2023) года, мы серыйна будзем іх мадэрнізаваць у інтарэсах УС РБ».
Ужо прайшла амаль палова 2023 года. Дадзеная акалічнасць заахвоціла нас паглядзець, як жа рэалізуюцца агучаныя Пантус планы?
Для пачатку адзначым, што Пантус, верагодна, памыліўся ў інтэрвʼю, і замест танка Т-72БМ2 згадаў танк Т-72БМЭ. На гэта паказвае і тое, што ў відэа прапагандыстаў дэманструецца менавіта танка Т-72БМ2.
Т-72БМ2 – гэта мадэрнізацыя танка Т-72 ААТ «140 рамонтны завод». Упершыню танк быў паказаны ў ліпені 2022 гады. У лістападзе 2022 года былі апублікаваныя тэхнічныя характарыстыкі танка.
Што адбывалася з танкам у 2023 годзе?
У пачатку лютага намеснік начальніка ўзбраення УС РБ Андрэй Федзін заявіў, што ў 2023 годзе танк Т-72БМ2 будзе прыняты на ўзбраенне УС РБ.
Таксама 10 лютага па выніках калегіі Дзяржкамваенпрама Д. Пантус распавёў прапагандыстам, што «Да красавіка (2023) будуць ісці дзяржаўныя выпрабаванні. Пасля гэтага мы прыступім да мадэрнізацыі гэтых танкаў у інтарэсах УС РБ. У сярэднім можам мадэрнізаваць у год ад 20 да 30 адзінак».
Танк Т-72БМ2 / Фота: MILEX-2023
Апошні раз пра выпрабаванні танка паведамлялася 16 красавіка. Тады Дзяржкамваенпрам заявіў, што «У рамках дзяржаўных выпрабаванняў доследнага ўзору танка Т-72БМ2 на палігоне адчулі дынамічную абарону. Дзяржаўныя выпрабаванні працягваюцца». Характэрна, што ў канцы траўня 2023 года расейскія прапагандысты пісалі, што «найбліжэйшым часам усе выпрабаванні скончацца, і мадэрнізаваныя Т-72БМ2 пачнуць масава паступаць у войскі». З гэтага можна зрабіць выснову, што скончыць дзяржвыпрабаванні танка да канца красавіка (як абяцаў Пантус) не паспелі.
Танк таксама дэманстраваўся на выставу MILEX-2023, якая праходзіла ў траўні 2023 года ў Мінску. Пасля гэтага інфармацыі пра новы танк у публічнай прасторы не было.
Як бачна, пакуль амбіцыйныя планы ўжо ў 2023 годзе мадэрнізаваць «20-30 танкаў» да ўзроўню Т-72БМ2 знаходзяцца пад пагрозай зрыву. Ці атрымаецца Дзяржкамваенпраму за астатнія паўгода скончыць дзяржвыпрабаванні танка і пачаць яго серыйную мадэрнізацыю — пакажа час.