In English:
A train derailed as a result of an explosion in Bryansk oblast: the connection between Homiel and Russia is disrupted
На русском языке:
В Брянской области взрывом пущен под откос поезд: нарушено соединение Гомеля с РФ
Цягнік сышоў з рэек ва Унецкім раёне (Бранская вобл, РФ) на 136 кіламетры перагону Бранск-Унеча. Па словах губернатара гэтага расійскага рэгіёну, спрацавала неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне, у выніку чаго сышоў з рэек лакаматыў грузавога саставу.
Па дадзеных расейскай «Базы», гаворка аб сыходжанні з рэек саставу з 60 вагонамі. Незадоўга да сходу цягніка адбыўся падрыў чыгункі, 7-8 вагонаў зараз ляжаць на баку.
Характэрна, што гэтая чыгуначная лінія ў далейшым ад Унечы ідзе ў бок Беларусі. Гомельскае выданне Флагшток адзначае, што чыгуначнае злучэнне Гомеля з гарадамі РФ парушана.
Цікава, што на апублікаваных відэа з месца сходу цягніка відаць, што лакаматыў мае афарбоўку падобную на лакаматывы БЧ.
Таксама карыстальнікі сацсетак заўважылі, што на лакаматыве можна разглядзець знак падобны да лога Беларускай чыгункі, адзначае «Наша Ніва».