У консульстве Польшчы пакуль не пацвярджаюць аднаўленне прыёму дакументаў на турыстычную візу

Наша Ніва
Абноўлена
Абноўлена: 4 верасня 2023 15:53
4 хв.

In English: Poland resumes accepting documents for tourist visas at all visa centers
На русском языке: В консульстве Польши пока не подтверждают возобновление приёма документов на туристическую визу

Як паведамляе выданне «Наша Ніва», цяпер можна будзе разлічваць на візу тэрмінам да пяці гадоў, а запіс на падачу стартаваў сёння, 4 верасня. Падаваць можна ва ўсіх польскіх візавых цэнтрах у Беларусі. Як піша выданне, вольныя даты ёсць праз 1-2 месяцы.

Аднак, як піша выданне Mediazona.by, у візавым агенцтве Visaby журналістам пацвердзілі, што сапраўды, беларусы зноў могуць падаваць дакументы на турыстычныя візы ў Польшчу. Турыстычны тып візы зараз можна абраць і на сайце vfs.global.

Аднак у візавым агенцтве Visavisa карэспандэнту «Медыязоны» паведамілі, што пакуль не вядуць запіс на турыстычную візу. Таксама сказана, што польскі бок пакуль не пацвердзіў інфармацыю аб аднаўленні прыёму дакументаў на гэты тып віз.

Акрамя таго, канал @dzikpic паведамляе, што ў МЗС Польшчы яму адказалі, што нічога не чулі пра выдачу віз. Таксама і ў консульстве Польшчы ў Мінску на пытанне «Ці адкрыты з сённяшняга дня прыём дакументаў на турыстычную візу?» сказалі, што «афіцыйна такой інфармацыі няма», а ў консульстве Польшчы ў Брэсце патлумачылі, што падаваць заяўку на турыстычную візу можна, як і раней, рашэнне прымае консул.

Папярэдні матэрыял
Ваенныя 120-й брыгады паехалі вучыцца на аэрадром базіравання МіГ-31К
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская: Мы працуем над тым, каб беларусы не засталіся без пашпартоў

Iншыя матэрыялы