На русском языке:
В лагере наемников ЧВК «Вагнер» уменьшилось количество техники?
У аглядзе ваенных падзей за кастрычнік мы дапускалі, што з-за недахопу аўтамабіляў у расійскіх ваенных варта чакаць скарачэння тэхнікі наймітаў ПВК «Вагнер», якая знаходзіцца ў в. Цэль. Падобна, гэта сапраўды адбылося.
Так, паводле дадзеных спадарожнікавых здымкаў, на працягу лістапада было зафіксавана памяншэнне колькасці аўтамабільнай тэхнікі ў паўночнай частцы лагера наймітаў ПВК «Вагнер». Значнае скарачэнне тэхнікі было адзначана і за перыяд з 13 да 18 снежня. Па нашых ацэнках, за лістапад-снежань колькасць тэхнікі ў лагеры магла зменшыцца на 30%.
Нагадаем, што па стане на пачатак кастрычніка ў лагеры наймітаў знаходзіліся каля 1040 аўтамабіляў (пераважна легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і інш.).
Можна меркаваць, што тэхніку маглі вывезці назад у Расію і перадаць расійскім вайскоўцам. На рэалізацыю такога сцэнара паказвае дэфіцыт аўтамабільнай тэхнікі ў УС РФ. Паводле інфармацыі некаторых Z-каналаў, «99% пазадарожнікаў і мікрааўтобусаў – ці набытыя вайскоўцамі на свае сродкі, ці перададзеныя валанцёрамі».