На русском языке:
В Лельчицы прилетали 4 вертолёта с бойцами ВВ и ССО. Они до сих пор остаются там
Рэдакцыі стала вядома, што сёння пачынаючы з 11.30 у Лельчыцы прыляталі 5 верталётаў, з якіх 4 – гэта верталёты ВПС РБ, на борце якіх знаходзіліся байцы ўнутраных войскаў (УВ) і ССА.
У нашым распараджэнні ёсць поўная храналогія сённяшніх вылетаў. І адразу звяртаем увагу, што першае паведамленне аб увядзенні рэжыму КТА на тэрыторыі Лельчыцкага раёна было апублікавана ўсяго праз 39 хвілін пасля вылету першых верталётаў з аэрадрома Мачулішчы.
Поўная храналогія:
10:00 – з Мачулішчаў вылятае першая група з 2-х верталётаў Мі-8 ВПС РБ, абодва накіроўваюцца на аэрадром Ліпкі.
10:15-10:25 – 2 Мі-8 ВПС РБ вылятаюць з Ліпак, дзе бяруць на борт байцоў УВ і накіроўваюцца ў Лельчыцы.
10:40 – услед за імі з Ліпак вылятае верталёт Мі-8 МНС РБ і таксама накіроўваецца ў Лельчыцы.
11:30 – Першая група з 2-х Мі-8 ВПС РБ прыбываюць у Лельчыцы. Далей адзін з іх вернецца ў Мачулішчы, а другі паляціць на аэрадром Лунінец.
11:35 – з Мачулішчаў вылятае другая група верталётаў Мі-8 ВПС РБ і накіроўваецца ў Марʼіну Горку, дзе знаходзіцца 5-я ССА УС РБ.
12:00 – 2 Мі-8 ВПС РБ вылятаюць з Марʼінай Горкі, дзе бяруць на борт байцоў ССА і накіроўваюцца ў Лельчыцы.
12:00 – Верталёт Мі-8 МНС РБ прыбывае ў Лельчыцы, пасля чаго вернецца ў Ліпкі ў 13:20.
12:50 – Другая група верталётаў Мі-8 ВПС РБ прыбывае ў Лельчыцы і ўжо ў 13:15 ляцяць адтуль у Мачулішчы.
Вылучым з гэтага шэраг ключавых момантаў.
- З Мачулішчаў у Лельчыцы было адпраўлена 2 групы па 2 верталёты Мі-8 ВПС РБ. Першая ў 10.00, а другая ў 11.35. Абедзве групы перад Лельчыцамі зрабілі 1 прыпынак на аэрадроме Ліпкі і ў Марʼінай Горцы.
- У Ліпках верталёты ўзялі на борт байцоў УВ, а ў Марʼінай Горцы байцоў 5-й ССА УС РБ.
- Першая група з 2-х Мі-8 ВПС РБ прыбыла ў Лельчыцы ў 11:30, а другая ў 12:50 і абедзве групы правялі там усяго па 30 хвілін, пасля чаго 3 верталёты вярнуліся ў Мачулішчы, а адзін паляцеў у Лунінец.
Іншымі словамі, нам дакладна вядома, што вайскоўцы, якіх даставілі ў Лельчыцы, у дадзены момант працягваюць там знаходзіцца.