Canva
5 хв.

In English: New research nuclear reactor to be launched in Minsk
На русском языке: В Минске собираются запустить новый исследовательский ядерный реактор

У Беларусі могуць запусціць новы даследчы ядзерны рэактар. Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыі радыяцыйна-хімічных даследаванняў навакольнага асяроддзя Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Міхаіл Жамжураў.

Паводле яго слоў, НАН Беларусі і расійская карпарацыя «Расатам» ужо абмяркоўваюць пытанне будаўніцтва ядзернага рэактара на базе інстытута, які знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад МКАД.

«Сёння перад навукай стаяць новыя задачы па забеспячэнні бяспечнай і эфектыўнай працы атамнай энергетыкі, развіццю ядзерных і радыяцыйных тэхналогій у нашай краіне. Мы лічым, што для гэтага неабходна адэкватная навукова-эксперыментальная і вытворчая база са шматмэтавым даследчым ядзерным рэактарам. Вакол яго павінен фармавацца нацыянальны Цэнтр ядзерных даследаванняў і тэхналогій, у якім будзе ажыццяўляцца шырокі спектр навуковых і прыкладных прац. Цяпер у нас у Нацыянальнай акадэміі навук вядуцца актыўныя работы па прапрацоўцы пытанняў стварэння такога цэнтра. НАН Беларусі і дзяржкарпарацыя «Расатам» абмяркоўваюць будаўніцтва даследчага ядзернага рэактара на базе Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны», — сказаў Жамжураў

Паведамляецца, што даследчы рэактар ​​будзе садзейнічаць развіццю атамнай энергетыкі, уключаючы навуковае суправаджэнне Беларускай АЭС.

У часы СССР, у Соснах функцыянаваў Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР, заснаваны ў 1965 годзе. Як паведамляе выданне «The Village», на пляцоўцы гэтага інстытута ўвялі ў эксплуатацыю даследчы атамны рэактар ​​ІРТ-1000, магутнасць якога пасля была даведзена да 4.000 кВт (у 300 разоў менш, чым магутнасць першага энергаблока БелАЭС). Там жа распрацавалі перасоўную атамную электрастанцыю «Памір-630Д» на базе цягача МАЗ, якую знішчылі пасля аварыі на ЧАЭС. У 1992 годзе заглушылі і сам рэактар ​​у Соснах, а крыху пазней пасёлак увайшоў у склад Мінска.

Папярэдні матэрыял
«Без адказу»: Пяскоў не адказаў на пытанне, ці гатовая РФ перавозіць беларускі калій
Наступны матэрыял
У Мінску затрымалі мужчыну. Ён абвінавачаны ў здзяйсненні некалькіх выбухаў, у тым ліку падрыве аўто МУС

Iншыя матэрыялы