На русском языке:
В Минск приехала ответственная за вывоз украинских детей
Стала вядома, што ў Мінск прыехала ўпаўнаважаная па правах дзяцей у РФ Марыя Львова-Бялова. Менавіта на яе арышт выдадзены ордар Міжнароднага крымінальнага суда. Ордар выдадзены ў сакавіку гэтага года за незаконны вываз украінскіх дзяцей у РФ і перадачу іх у расейскія семʼі.
У Мінску з ёй ужо сустрэўся пасол РФ у РБ Барыс Грызлоў і заявіў, што Расія і Беларусь «працягнуць дапамагаць дзецям Данбаса». Паводле яго слоў, з 2021 года ў Беларусі пабывалі ўжо 2250 дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Таксама паведамляецца, што ў Менску яна прымае ўдзел у паседжанні камісіі ўпаўнаважаных па правах дзіцяці краін СНД.