На русском языке:
В международный розыск объявлен начальник Окрестина и ещё 5 силовиков
Адпаведны ордар на іх арышт выдала пракуратура Польшчы. Пра гэта паведаміў тэлеканал TVP і НАУ.
У вышук абʼяўлены:
Яўген Шапецька – маёр, начальнік ЦІП Акрэсціна;
Глеб Дрыль – маёр, намеснік начальніка ІЧУ Акрэсціна;
Дзмітрый Страбкоў – палкоўнік унутранай службы, начальнік Турмы №8 г. Жодзіна;
Яўген Савіч – прапаршчык міліцыі, АМАП ГУУС Мінгарвыканкама;
Юлія Сакалова – старшы лейтэнант міліцыі, АГІМ ГУУС Мінгарвыканкама;
Карына Валуйская – прапаршчык міліцыі, ППС міліцыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска.
Гэтыя асобы падазраюцца ў злачынствах па ч.3 арт. 189 КК Польшчы – Учыненне злачынства, звязанага з пазбаўленнем волі з асаблівай жорсткасцю.
Пра тое, якое пекла адбывалася ў жніўні 2020 у Фрунзенскім РАУС, можна прачытаць тут.