In English:
The office of the owners of «Ostrov Chistoty i Vkusa» was searched today
На русском языке:
В офисе владельцев «Острова чистоты и вкуса» сегодня был обыск
Пра гэта папярэдне паведамляў тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?». Інфармацыю пацвярджаюць некалькі крыніц. Ператрус прайшоў у офісе групы кампаній Romax на вул. Кульман у Менску, якая, сярод іншага, валодае сеткай дыскаўнтэраў «Востраў чысціні і густу».
Папярэдне вядома, што шукалі дырэктара сеткі. Паведамляецца, што супрацоўнікаў трымалі ў офісе ўвесь дзень, канфіскаваная некаторая дакументацыя і тэхніка.
Ператрусы таксама прайшлі на іх складзе і на вытворчай пляцоўцы. Па непацверджаных звестках, ёсць затрыманыя. Выданне «Наша Ніва» раней паведамляла, што ператрус мог праводзіць ДФР.