У першы дзень лётна-тактычных вучэнняў УС РБ і РФ у Беларусі не ўзляцеў ніводны знішчальнік або верталёт

jetphotos.com
4 хв.

In English: No fighters or helicopters conducted flights on the first day of the tactical flight exercises of the Belarusian and Russian Armed Forces in Belarus
На русском языке: В первый день летно-тактических учений ВС РБ и РФ в Беларуси не взлетел ни один истребитель или вертолёт

Сёння ў Беларусі стартавалі сумесныя лётна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй УС РБ і УС РФ, якія будуць праходзіць з 16 студзеня па 1 лютага 2023 г, пра што сёння раніцай чарговы раз паведаміла МА РБ.

Аднак, нягледзячы на абвешчаны пачатак вучэнняў, паводле нашых звестак, за ўвесь сённяшні дзень з беларускіх аэрадромаў не ўзляцеў ніводзін знішчальнік або верталёт, які быў бы непасрэдна задзейнічаны ў гэтых вучэннях.

Адзінае, што варта адзначыць, гэта ўзлёт у 13.15 (кіеўскі час) ваенна-транспартнага самалёта Ан-12 ВКС РФ (RF-12560) з ваеннага аэрадрому ў Баранавічах. Гэты борт яшчэ ўчора прыляцеў у Беларусь і сёння паляцеў назад у РФ, так што прамым чынам у гэтых вучэннях ён не задзейнічаны.

Папярэдні матэрыял
Defense Express паведаміў пра запуск С-400 з Зяброўкі раніцай 14 студзеня. «Беларускі Гаюн»: у апошнія дні запускаў з РБ не было
Наступны матэрыял
Блінкен: ЗША ўводзяць санкцыі супраць 25 асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі

Iншыя матэрыялы