На русском языке:
В Витебск прилетел Вячеслав Володин
Сёння, 18 чэрвеня, у 10:52 у аэрапорце Віцебска прызямліўся борт Спецыяльнага лётнага атрада «Расія» Ту-214ПУ з рэг. нумарам RA-64531. Па нашых дадзеных, на гэтым самалёце прыбыў у Віцебск старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.
Вядома, што ўчора ў Віцебску праходзіла сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага Сходу так званага саюза Беларусі і Расіі, дзе сярод іншага абмяркоўвалася фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы і рэалізацыя «Саюзнай інтэграцыйнай праграмы па гарманізацыі патрабаванняў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ў фінансавай сферы».
Заўтра ж, 19 чэрвеня, Валодзін правядзе ў Віцебску паседжанне 64-й сесіі парламенцкага сходу так званага саюза Беларусі і Расіі. Вядома, што там плануецца абмеркаваць працу над мадэльнымі заканадаўчымі актамі і фармаванне функцыянавання аб’яднанай транспартнай сістэмы СД.