На русском языке:
В каких школах введут единую школьную форму уже с 1 сентября? Список
Яшчэ ў лютым мы пісалі, што з новага навучальнага года ў некаторых школах Мінска будзе ўведзена адзіная школьная форма – дапушчальныя колеры толькі белы, чорны, цёмна-сіні, блакітны і на ўсім адзенні абавязковы атрыбут – шэўрон вагнер з афіцыйнай сімволікай.
Усяго толькі ў будучым навучальным годзе 2024/2025, у яе апрануць 40 000 школьнікаў і зараз стала вядома, у якіх менавіта школах Мінска ўводзіцца дадзены «пілотны» праект ужо з 1 верасня. Адзіная школьная форма зʼявіцца ў сталічных гімназіях № 6, 11, 20, 27, 30, 56, 61 і 146, а таксама ў мінскіх школах № 44, 48, 67, 71, 86, 108, 120, 141, 95, 224 і 225. Высветлілася, што бацькам давядзецца не толькі ўсё гэта купляць, але і самастойна прышываць шаўроны да адзення дзіцяці (яны будуць прадавацца асобна).
«Укараненне «пілотнага» праекту ў Мінску зʼяўляецца працягам мэтанакіраванай палітыкі дзяржавы па уніфікацыі сістэмы адукацыі ў краіне. Мы перакананыя, што наступным крокам уладаў стане пашырэнне «пілотнага» праекту на іншыя рэгіёны, а на працягу некалькіх гадоў усе школы Беларусі будуць пераведзеныя на адзіную школьную форму», – лічаць эксперты @iSANS_Belarus.
Нагадаем, што яшчэ ў 2021 г. у беларускіх школах ужо ўвялі шэраг абавязковых элементаў адзення, у тым ліку бэйджы з эмблемай школы. І вось, што пра адзіную школьную форму гавораць самі бацькі вучняў, з якімі нядаўна на гэтую тэму пагаварыла выданне Gazetaby. Некалькі цытат:
- «У адной з нашых гімназій, дзе «выбралі» бардовыя ваўняныя камізэлькі, бацькі роўным строем іх аплацілі (прытым шылі на замову), а дзеці, падобныя на працаўнікоў казіно, намучыўшыся, сцягвалі гэтыя камізэлькі адразу ж за парогам школы – што вельмі шмат кажа аб якасці і неабходнасці рэчы»;
- «Наогул, прама скажам, ідэя вярнуць абавязковую школьную форму нібыта з матывацыі да вучобы – дурыстыка. Адзенне з якасцю адукацыі не карэлюе. Вунь IT-шнікі, недурныя людзі, праз аднаго ў швэдарах і джынсах ходзяць, а людзі з сістэмы – у строгіх дзелавых касцюмах, але з прамытымі мазгамі»;
- «Мяне вельмі раздражняе аргумент старэйшага пакалення пра тое, што «у Саюзе хадзілі ў форме, усім прыгожа, усім зручна, і нічога, а зараз вылузваюцца». Таму што, па-першае, хлусня – слухайце, я таксама родам з позняга саўка, не было «ўсім» прыгожа і зручна, проста ў большасці не было выбару і выхаду. Па-другое, гэта тыпова старэчае бурчанне «мы не жылі добра і вам не трэба» – ну давайце тады не ў СССР, а адразу ў прыгоннае права вернемся, каб з адукацыі маглі толькі крыжык на паперцы паставіць і далей працаваць. І, нарэшце, момант пра імкненне да ведаў – наогул крытыкі не вытрымлівае. Як быццам, надзеўшы пінжак і штаны, ты адразу разумным становішся. Калі б так».
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.