На русском языке:
В Зембине обрушились руины костёла. Он был возведён в 1809 году
10 красавіка ў Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла.
Пра гэта паведамляе выданне «Наша Ніва». Цагляны касцёл Ушэсця Дзевы Марыі быў узведзены ў Зембіне (Барысаўскі раён, Мінская вобласць) у 1809 годзе.
Раней, на яго месцы знаходзіўся стары драўляны касцёл. У 1932 годзе, падчас антырэлігійнай кампаніі ў СССР, набажэнствы ў храме спыніліся, ён быў зачынены і стаў паступова разбурацца. Урэшце ад яго засталіся толькі сцены і манументальны франтон, упрыгожаны статуяй Маці Божай.
На здымках, як будынак касцёла выглядаў раней і як цяпер.